У Берліне адбудзецца чарговая сустрэча па Данбасе
У Берліне адбудзецца чарговая сустрэча па вырашэнні канфлікту на Данбасе. Яна адбываецца за некалькі дзён да магчымых перамоваў лідараў чатырох краінаў у сталіцы Казахстана Астане. Раней, 10 студзеня, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паведаміла прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, што для правядзення сустрэчы ў Астане патрэбны прагрэс у рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у Менску ў верасні. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў, што ён паедзе ў Астану толькі пры ўмове, што ёсць шанец на вырашэнне крызісу.
Паводле апошніх звестак ААН, ужо амаль пяць тысяч чалавек загінулі з красавіка мінулага года ў выніку баёў паміж урадавымі сіламі і прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота dialog-mediation.kz