У Берліне заявілі, што „рэжым Беларусі дзейнічае як кантрабандыст”
Нямеччына гатовая дапамагчы Польшчы ў ахове мяжы з Беларуссю, праз якую спрабуюць прарвацца тысячы мігрантаў.

Міністр унутраных спраў Хорст Зеехофер пісаў пра гэта свайму калегу ў Польшчы яшчэ два тыдні таму. Але тады такой неабходнасці не было. Цяпер жа сітуацыя на беларуска-польскай мяжы моцна змянілася. У Берліне ўважліва за ёй сочаць і кажуць пра „гібрыдную атаку” з боку ўладаў Беларусі.
Афіцыйны прадстаўнік МУС Германіі Стыў Альтэр заявіў 8 лістапада, што „рэжым Беларусі дзейнічае як кантрабандыст, пераўтвараючы бежанцаў і мігрантаў у інструмент для дасягнення сваіх мэтаў”. І ЕЗ мусіць „супольна на гэта адрэагаваць”. Заява афіцыйнай прадстаўніцы МЗС Германіі Андрэа Засе была яшчэ больш жорсткай. Яна нагадала, што рыхтуюцца новыя санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: zdf.de
