У Брусэлі адбылося пасяджэнне рабочай групы па Беларусі
Пасяджэнне рабочай групы па Беларусі адбылося ў аўторак у межах 7-й сесіі Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) у Бруселі.
Паводле слоў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, удзельнікі пасяджэння крытычна ацанілі ўзровень дыялогу. Беларускі бок адзначыў, што галоўным для прагрэсу ў краіне з’яўляецца правядзенне дэмакратычных выбараў, а не эканамічная дапамога. Сесія Еўранеста праходзіць да 27 чэрвеня.
Яе асноўнымі тэмамі заяўленыя рэгіянальная бяспека, прамыя замежныя інвестыцыі і барацьба з адмываннем грошай і карупцыяй. Афіцыйную дэлегацыю беларускага парламента не запрашаюць для ўдзелу ў сесіях Еўранеста. Ад краіны прыязджаюць прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.