У Бруселі адзначаюць 10-годдзе Усходняга партнёрства



Еўрапейскі Звяз і шэсць краінаў-партнёраў – Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Беларусь і Рэспубліка Малдова – адзначаюць 10-годдзе Усходняга партнёрства. З гэтай нагоды 13 і 14 траўня ў Бруселі запланаваны шэраг мерапрыемстваў, – піша interfax. Беларусь прадстаўляе міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Увечары 13 траўня прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск правядзе святочную вячэру для шасці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-партнёраў Усходняга партнёрства. На вячэры таксама будуць прысутнічаць прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, былыя міністры замежных спраў Польшчы і Швецыі, якія ў 2008 годзе ініцыявалі Усходняе партнёрства, Радаслаў Сікорскі і Карл Більт.

Мерапрыемства дасць магчымасць абмеркаваць развіццё партнёрства за першае дзесяцігоддзе яго існавання і абмяняцца думкамі з шырокай аўдыторыяй пра будучыню Усходняга партнёрства.