У Бруселі будуць пратэставаць супраць Лукашэнкі
23 і 24 лістапада ля будынкаў, дзе будзе праходзіць саміт „Усходняга партнёрства”, адбудуцца акцыі пратэсту супраць беларускіх уладаў.
23 лістапада з 11 да 13 гадзін перад будынкам Еўракамісіі запланаваны пікет беларускай дыяспары ў Бельгіі „Не“ — сяброўству з дыктатарам!».
24 лiстапада, у пятніцу, з 11 да 13 гадзін адбудзецца пiкет пад лозунгам „Дзе Ганчар?!” Пiкет прысвечаны Вiктару Ганчару, Юрыю Захаранку ды iншым палiтыкам i журналiстам, забiтым за час кiравання Лукашэнкi.
Аляксандар Лукашэнка атрымаў асабістае запрашэнне да ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў краінаў Еўразвязу і краінаў — удзельніц праграмы «Усходняе партнёрства». Пазней стала вядома, што беларускую дэлегацыю на саміце, які пройдзе ў Бруселі 24 лістапада, узначаліць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com