У Брусэлі прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
У Брусэлі на плошчы Шумана 24 жніўня прайшоў пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Беларусы-эмігранты выказалі сваю салідарнасць з Беларускім Народам і беларускімі патрыётамі, якія зараз у зняволенні. Удзельнікі пікету трымалі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, сярод якіх быў і адзін украінскі, плакаты з выявамі палітвязняў, а таксама карыкатурамі на Пуціна і цытатай-запаветам Кастуся Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя, фота з facebook Dzimitriy Pimenau
