У Бруселі пратэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017»



17 жніўня ў Бруселі насупраць будынка Еўракамісіі прайшла акцыя пратэсту супраць вучэнняў «Захад-2017». Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Дзяніс Казакевіч.

У акцыі ўдзельнічала больш за 10 чалавек. Пратэстоўцы трымалі плакаты «Стоп Пуцін!», «Стоп вайна!», «Не вучэнням «Захад-2017!».

Акрамя таго, пратэстанты таксама патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў – Міхаіла Жамчужнага, Дзмітрыя Паліенку і Ігара Комліка.

Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра вучэнні.

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні, але ўжо цяпер гэтая тэма стала адной з галоўных у сусветных медыя.

Беларускае Радыё Рацыя