У Бруселі прайшоў першы раўнд дыялогу па правах чалавека Беларусь-ЕЗ (абноўлена)



«У ходзе дыялогу былі абмеркаваныя розныя пытанні, у тым ліку звязаныя са стварэннем нацыянальнага інстытуту па правах чалавека, тэматыкай свабоды слова, выказванняў і сходаў, прымянення смяротнага пакарання, барацьбы са зневажальнымі для чалавечай годнасці відамі абыходжання, а таксама захавання правоў дзіцяці.

ez

У рамках шматбаковага супрацоўніцтва Беларусь і ЕЗ таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў ААН», — адзначаецца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юры Амбразевіч, дэлегацыю Еўразьвязу — начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіё Ганзата.

Гэта была першая сустрэча ў межах дыялогу па правах чалавека за апошнія 6 гадоў.

* * *

28 ліпеня  ў Бруселі ў адпаведнасці з раней дасягнутымі дамоўленасцямі адбудзецца першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь — Еўразвяз, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Паводле ягоных слоў, беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч, дэлегацыю ЕЗ — начальнік упраўлення правоў чалавека і дэмакратыі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Сільвіа Ганзата.

„Падчас дыялогу бакі абмяркуюць стан і перспектывы ўзаемадзеяння па праваабарончай тэматыцы, — сказаў Мірончык. — На парадку дня пытанні як двухбаковага, так і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы правоў чалавека”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота cont.ws