У Бруселі заклікалі Брытанію хутчэй пачаць выхад з Еўразвяза



Еўрапейскія лідары заявілі, што шкадуюць аб рашэнні брытанцаў у рэферэндуме пакінуць Еўразвяз, але паважаюць гэтае рашэнне. Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і цяперашні прэзідэнт Рады Еўразвяза Марк Рутэ адзначылі, што цяпер чакаюць, што ўрад Злучанага Каралеўства ажыццявіць гэтае рашэнне брытанскага народу як мага хутчэй, нягледзячы на балючасць гэтага працэсу. Любая затрымка без патрэбы падоўжыць нявызначанасць. Падпісанты гэтай заявы таксама нагадваюць Лондану, што ў сувязі з вынікам рэферэндуму, пагадненне аб змене ўмоваў для Злучанага Каралеўства ў Еўразвязе, якое было дасягнутае ў лютым сёлета, не ўступае ў сілу і спыняе сваё існаванне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота eadaily.com