У Бруселі збіраецца надзвычайнае паседжанне па Украіне
У Бруселі сёння збяруцца, каб абмеркаваць агрэсію Расеі супраць Украіны. Кіеў ініцыяваў скліканне надзвычайнага пасяджэння Камітэта Еўрапейскага Парламента па замежных справах, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў Украіны.
„Каментуючы гэтую ініцыятыву, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін адзначыў, што нягледзячы на новы міжнародны кантэкст сітуацыі ва Украіне, які з’явіўся пасля трагедыі з малайзійскім самалётам, і нягледзячы на відавочнае дачыненне да гэтага злачынства незаконных тэрарыстычных груповак, якія дзейнічаюць пры непасрэднай дапамозе Масквы, Расія працягвае ігнараваць патрабаванні міжнароднай супольнасці і адмаўляецца заняць канструктыўную пазіцыю з мэтай дэскалацыі сітуацыі”, – адзначаецца ў паведамленні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота onpress.info