У Бучы ўзнагародзілі байцоў Палка Каліноўскага
Гарадская рада Бучы запрасіла беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, якія прымалі ўдзел у абароне Бучы, на мерапрыемства з нагоды Дня горада. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал палка.

Мэр горада прадставіў да ўзнагароды «За абарону Бучы» і чальцоў палка, а менавіта: Дзяніса «Кіта», Аляксея «Псіхолага» і пасмяротна Іллю «Літвіна».


Фота: t.me/belwarriors
