У будучым войны будуць пачынацца з кібератак – Генеральны сакратар ААН



Войны паміж краінамі ў бліжэйшым будучым будуць пачынацца з кібератак. Такое меркаванне выказаў Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, выступаючы ў міжнародным дыскусійным клубе „Валдай”.

„Мы жывём у рэальнасці, якая пастаянна змяняецца, да якой не гатовы, – сказаў Антоніу Гутэрыш. – Я ўпэўнены, што ў хуткім часе, калі будзе вайна паміж дзвюма дзяржавамі, яна пачнецца з магутных кібератак”.

Генсакратар ААН звярнуў увагу, што, хоць міжнароднае права прымяняльнае да кіберпрасторы, няма ўяўлення, як міжнароднае гуманітарнае права і канцэпцыя самаабароны могуць быць прымяняльныя да кіберканфліктаў. „Узнікла пустата ў пытанні, якое вельмі рэальнае, трэба над гэтым працаваць”, – заявіў Антоніу Гутэрыш.

Генсек ААН таксама звярнуў увагу на развіццё штучнага інтэлекту і генетычнай інжынерыі. На яго думку, гэтыя рэчы адкрываюць шлях да фантастычных магчымасцей, але таксама нясуць і рызыкі.

belta.by