У Бярозаўскай камісіі правераць 22% подпісаў



У Бярозаўскую раённую выбарчую камісію здадзены падпісныя лісты шасцярых прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкія выбары.

Прынята рашэнне праверыць 22% ад здадзенай колькасці падпісных лістоў, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі „Праваабаронцы за свабодны выбары” Сяржук Русецкі:

– Як выказаў спадзеў намеснік старшыні раённай выбарчай камісіі спадар Крагель, з практыкі мінулых гадоў не было такога прэцэдэнту, каб несапраўдных подпісаў было больш, як вызначана Выбарчым кодэксам, каб давялося рабіць дадатковую праверку подпісаў. Подпісы здалі шэсць прэтэндэнтаў у кандыдаты, з іх за Аляксандра Лукашэнку – 7503 подпісаў, за Віктара Бабарыку – 1770, за Святлану Ціханоўскую – 936, за Цапкалу – 536, за Сяргея Чэрэчэня -394, за Андрэя Дзмітрыева – 69. 

Назіральніку не дазволілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў. Гэта было абскарджанана ў Берасцейскай абласной выбарчай камісіі. Але на станоўчае рашэнне ён не спадзяецца.

Беларускае Радыё Рацыя