У Бярозаўскі райвыканкам пададзена заяўка на пікет да Дня Волі



Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падалі чарговую заяўку на пікет у Бярозаўскі райвыканкам. Пікет прымеркаваны да Дня Волі 25-га сакавіка. З трох мэтаў пікету на 9-га сакавіка яны выдалілі пункт пратэсту супраць расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі. Менавіта гэты пункт, на думку праваабаронцаў, стаў прычынай забароны акцыі, кажа адзін з заяўнікаў пікету Сяржук Русецкі:

– Адну з мэтаў ранейшай заяўкі на пікет у выканкаме палічылі, што яна распальвае міжнацыянальную варожасць. Мы выключылі з заяўкі гэтую мэту – выказванне пратэсту супраць размяшчэння  ў Беларусі расейскіхваенных базаў, а пакінулі толькі адзначэнне абвяшчэння незалежнасьці БНР 25 сакавіка 1918 года і выказванне пратэсту з патрабаваннем вызвалення палітвязняў. Проста не ведаеш, якую наступную прычыну прыдумаюць, каб не дазволіць.

За апошнія 16-17 год Бярозаўскі райвыканкам не даў ніводнага дазволу грамадскім актывістам на пікет ці на іншае масавае мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя