У Бярозаўцы пікеты пад бел-чырвона-белым сцягам
Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Вітольда Ашурка праходзяць у горадзе Бярозаўка пад бел-чырвона-белым сцягам. Сябра партыі БНФ выказаў жаданне балатавацца ў дэпутаты па Дзятлаўскай выбарчай акрузе, у якую ўваходзіць і горад Бярозаўка, дзе ён жыве. Акрамя таго, што частка сябраў ініцыятыўнай групы збіраюць подпісы пакватэрна, было вырашана паставіць і пікет на цэнтральный плошчы горада. Па словах грамадскага актывіста, людзі ідуць падпісацца за яго вылучэнне нечакана актыўна.
– Першы раз выйшаў на пікет у Бярозаўцы на сваёй радзіме. Прыемна ўражаны. Людзі актыўна падыходзяць, падтрымліваюць. Зрэшты ніводнага адмоўнага выпадку не было. Людзей не палохае наш бел-чырвона-белы сцяг. Нават наадварот – людзей прываблівае наш сцяг.
Такім чынам сябрамі ініцыятыўнай групы ўжо сабраная амаль палова з патрэбнай тысячы подпісаў за вылучэнне Вітольда Ашурка ў кандыдаты на пардаменцкія выбары, якія маюць адбыцца 11 верасня.
Сярод іншых імаверных кандыдатаў па Дзятлаўскай выбарчай акрузе магчымымі апанентамі грамадскага актывіста з Бярозаўкі з’яўляюцца – пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Заяц і першы намеснік Міністра ўнутраных спраў – генерал-маёр міліцыі Валянцін Міхневіч.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя