У Бярозе адбыўся пікет па зборы подпісаў з удзелам Таццяны Караткевіч



У Бярозе адбыўся пікет па зборы подпісаў за магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч з удзелам самой Караткевіч.

[Not a valid template]

Трэба адзначыць зацікаўленасць людзей і жаданне аддаць свой подпіс за маладую жанчыну. Гэта сярэдняга веку людзі і маладыя, якія хочуць перамен, хаця не вельмі вераць, што іх можна дамагчыся праз выбары:

Бачыла ўчора фотаздымак гэтай жанчыны, мне спадабаліся яе вочы. Гэта вочы нармальнага, добрага, прыстойнага чалавека.

– Мы за – абедзьвюма рукамі – за! Па-першае, – выкладчык, па-другое – жанчына. У нас яшчэ жанчыны кіраўніка не было. Чакаем перамен якіх-небудзь добрых, жадаем ёй удачы.

– Спрабуй, дачушка, спрабуй!

Вядома, што цяпер на Бярозаўшчыне сабрана больш за 400 подпісаў за Таццяну Караткевіч. Агулам па Берасцейскай вобласці сабрана ўжо тры тысячы подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя