У Бярозе збіраюць подпісы за кандыдата ад АГП
Першай збор подпісаў у Бярозе пачала ініцыятыўная група прэтэндэнта ў кандыдаты ў парламент Аляксандра Кабанава.
Быў праведзены першы пікет каля крамы “Еўраопт”. Кабанаў ужо другі раз ідзе на выбары ў Палату прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Галоўная мэта Аляксандра – легальная праца з людзьмі, каб давесці ім праграму партыі:
– Мы бралі тых людзей, якія не баяцца рэпрэсій з боку ўлады. Кожнага чалавека мы папярэджвалі раней, што могуць быць рэпрэсіі. У асноўным гэта людзі з Кобрына: пенсіянеры, студэнты, ёсць і працуючыя.
Па словах Аляксандра Кабанава, крыху папсаваў працу дождж. Але за невялікі час атрымалася сабраць дзясятак подпісаў. Галоўнае, што людзі выяўляюць зацікаўленасць, а працу патэнцыйны кандыдат плануе весці кожны дзень.
Беларускае Радыё Рацыя