У Чэхіі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў



У Чэхіі 13 студзеня прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. На гэты пост прэтэндавалі 9 кандыдатаў.

У выніку галасавання ў другі тур выйшлі цяперашні прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан, які набраў 39% галасоў і экс-прэзідэнт нацыянальнай Акадэміі навук Іржы Драгаш, які здабыў 27% галасоў.

Яўка выбарцаў склала амаль 62%.

Мілаш Земан ведамы сваімі прасейскімі пазіцыямі і адкрытай патрымкай Уладзіміра Пуціна. Іржы Драгаш мае празаходнюю выбарчую праграму.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чэхіі пройдзе 26-27 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя