У чэрвені Беларусь наведае прэзідэнт Грузіі



У чэрвені Беларусь наведае прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Пра гэта паведаміў пасол Грузіі Валерый Кварацхелія 22 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

„Яна прыляціць на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў”, — удакладніў дыпламат. У рамках візіту запланаваны сустрэчы Саламэ Зурабішвілі з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам Сяргеем Румасам.

„У нас учора была сустрэча ў МЗС, мы абмяркоўвалі арганізацыю сустрэч. Жаданне ў нашага прэзідэнта ёсць сустрэцца з усімі, з кім можна. Яна прыязджае не толькі на адкрыццё гульняў, але спецыяльна застанецца яшчэ на дзень, каб правесці сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады”, — сказаў Кварацхелія.

Саламэ Зурабішвілі была абраная прэзідэнтам Грузіі ў лістападзе 2018 года. Гэта будзе яе першы візіт у Беларусь у якасці кіраўніка дзяржавы.

belapan.by