У чэрвені Лукашэнка наведае Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС



У чэрвені плануецца візіт кіраўніка Беларусі ў Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС, паведаміў 4 траўня кітайскім журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч праінфармаваў, што ў чэрвені 2018 года плануецца чарговы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС у Цындаа. „Мяркуем, што адбудзецца сустрэча на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, што дазволіць таксама абмяркоўваць многія актуальныя пытанні двухбаковых адносін”, – сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што кіраўнікі дзяржаў закрануць глабальныя задачы ў цэлым і выпрацоўку адпаведных падыходаў.

belta.by