У чорны спіс Расеі ўвайшло 89 палітыкаў Еўразвяза
Расея перадала паслам Еўразвяза ў Маскве спіс грамадзян, якія трапілі пад візавыя санкцыі.
Спіс апублікавала фінскае грамадскае тэлебачанне. У спісе шмат палякаў, сярод якіх маршалак Сената Богдан Барусевіч, былая кіраўніца дыпламатыі Ганна Фатыга, былы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк, Павел Коваль, Яцэк Сарыюш-Вольскі ды Марэк Мігальскі.
Прэс-сакратар службы замежных спраў Еўразвяза заявіла, што напрацягу апошніх месяцаў ў Расею не пусцілі некалькі прадстаўнікоў ЕЗ.
У спіс уключаны таксама былы прэм’ер-міністр Бельгіі і кіраўнік ліберальнай фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, Яроэн Рэйнэн ды нямецкі дэпутат, які ўзначальвае ў Бундэстагу групу па справах нямецка-ўкраінскай дружбы, Карл-Георг Вэлман.
