У дачыненні да сілавікоў можа быць створаны міжнародны трыбунал



Спецпрадстаўнік ЕЗ па правах чалавека Імон Гілмар заявіў, што міжнародныя трыбуналы, як правіла, працуюць як дадатковы механізм, іх ствараюць у сітуацыях, калі дзяржава або не хоча, або не можа прыцягнуць такіх людзей да адказнасці.

„За кожнае парушэнне правоў чалавека датычныя да яго павінныя панесці пакаранне. Але аб прыцягненні да адказнасці, у першую чаргу павінна паклапаціцца самая дзяржава. Калі ж дзяржава гэтага не робіць, то варта знайсці альтэрнатыўныя захады, напрыклад, міжнародныя механізмы. Але цяпер першачарговая задача – спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных пратэстаў. І неабходна сабраць доказы віны тых, хто катаваў або гвалтаваў людзей”, – заявіў Імон Гілмар.

novychas.by