У Дняпры загінулі 25 чалавек
Колькасць загінулых у выніку ракетнага абстрэлу ў Дняпры дасягнула 25 чалавек, з іх 1 дзіця. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Пры гэтым выратаваныя 39 чалавек, з іх 6 дзяцей. 73 чалавекі атрымалі траўмы, у тым ліку 13 дзяцей. Шукаюць цяпер 43 чалавекі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разбураныя 72 кватэры і пашкоджаныя больш за 230. Устаноўлены 4 палаткі ДСНС і 2 палаткі ад валанцёраў. Псіхолагі аказваюць дапамогу пацярпелым. Пошукава-выратавальныя работы і дэмантаж небяспечных канструктыўных элементаў працягваюцца кругласутачна.
Падчас учарашняй атакі расейская ракета трапіла ў дзевяціпавярховы дом у Дняпры, быў знішчаны цэлы пад’езд. А ў Мінабароны Расеі сёння, 15 студзеня, адрапартавалі, што мэта ўчорашняга ўдару па Украіне «дасягнутая».
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official