У другім туры сустрэнуцца Зяленскі і Парашэнка



У другім туры прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне сустрэнуцца Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка.

Вынікі першага туру выбараў прэзідэнта ва ўкраінскай сталіцы не спынілі палітычнай актыўнасці грамадзян. Рэакцыя людзей розная. Адныя абураюцца вынікамі галасавання, іншыя – чакаюць са спадзяваннем. А ёсць такія, якія чакаюць кардынальных зменаў дзяржаўнага ўладкавання. І  выказваюць агульную незадаволенасць.

Пра выбары ва Украіне – у рэпартажы «Украінскі боршч, або як украінцы выбіраюць прэзідэнта» аўтарства нашых адмысловых карэспандэнтаў Юркі Ляшчынскага і Віктара Парфёненкі:

Другі тур выбараў пройдзе 21 красавіка, дзе за пасаду прэзідэнта пазмагаюцца Пятро Парашэнка і Уладзімер Зяленскі.

* * * 

На вуліцах Кіева можна сустрэць прыхільнікаў двух кандыдатаў. Кажа адзін з ветэранаў „Майдану” Васіль Люберэць:

– Дэманструем, што нас у чарговы раз адурылі. Парашэнка здраднік, адзін з арганізатараў вайны з Пуціным, яны арганізавалі вайну пад указкай міжнароднага алігархату. Яны баяцца ўкраінскага народу, баяцца волі, якая ў нас ад пачатку ў нашых сэрцах. Я лічу, што па любому трэба абіраць Зяленскага, бо трэба сябе хоць трохі паважаць.

Апрача крытыкаў Парашэнкі сустракаюцца і яго прыхільнікі:

– Яму Бог дапаможа. Колькі ён намучыўся, як ён пасівеў, ён перажываў за Украіну. З боку лёгка гаварыць, але кіраваць краінай не трак проста. Яшчэ вайна, а людзі не разумеюць, што ў нас вайна. Гэта вайна і вельмі агрэсіўная вайна.

Паводле папярэдніх вынікаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны, за Уладзіміра Зяленскага прагаласавала больш за 5 мільёнаў грамадзян, што склала 30,26%. За Пятра Парашэнку прагаласавала 15,99% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнку – 13,35%, Юрыя Бойку – 11,53%, Анатоля Грыцэнку- 7,00%.

* * *

Яны набралі найбольшую колькасць галасоў: Зяленскі – 30,6%, а Парашэнка – 17,8%. Многія ўкраінцы ў шоку, што такая вялікая падтрымка была аказана актору:

– Калі гэта дзень смеху, а выбары гэта насамрэч вельмі смешная справа. На жаль гэта сур’ёзна, бо вырашаецца лёс краіны.

– Ён прэзідэнт і на дадзены момант я лічу, што былі кандыдаты за якіх можна было галасаваць, але я не думаю, што яны перамаглі. Куды нам Зяленскі? Такое прыдумалі.

– По прыколу за Зяленскага.

– Да каго сэрца ляжыць.

Перамога Зяленскага ў першым туры ўспрымаецца многімі, як галасаванне „супраць” усіх:

– Актор ён можа і не благі, але ён не мае ніякага палітычнага досведу. Ён не можа нават размаўляць. Ён размаўляе па-ўкраінску пераскокваючы на расейскую. Гэта жах, на гэта немагчыма глядзець, як ён спрабуе нешта мыкаць. Таму яго нават не выстаўляць на тэле-шоў і г.д. Калі ён маўчыць, то ўсё нармальна. Вельмі шмат пратэстнага электарату.

Кіеўляне кажуць за каго аддалі свой голас:

– Я хадзіў з сынам, мы аддалі за Грыцэнку голас і за Шаўчэнку.

– Парашэнка. У нас непрадказальна, паглядзім.

– За Юлію Уладзіміраўну Цімашэнку.

– За Юлію Цімашэнку.

– Я прагаласаваў за Грыцэнку. На яго, так бы мовіць, спадзяюся яшчэ.

– Я галасую за Зяленскага, можа ён лепш зробіць.

На выбарах балатавалася 39 кандыдатаў, з якіх больш за 30 не набралі 1% галасоў выбаршчыкаў. За выбарамі сочаць нашыя карэспандэнты Віктар Парфёненка і Юры Ляшчынскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Віктара Парфёненкі