У Дзень незалежнасці ў Бярозаўцы лунаў нацыянальны сцяг



У Дзень незалежнасці, які грамадская супольнасць адзначае 27 ліпеня, нацыянальны бел-чырвона-белы залунаў і ў горадзе Бярозаўка. Сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ў парламент Беларусі Вітольда Ашурка выйшлі на пікет па зборы подпісаў у цэнтры горада і ўзнялі нацыянальны сцяг. Такім чынам актывісты вырашылі павіншаваць жыхароў Бярозаўкі з Днем незалежнасці, – кажа сябра ініцыятыўнай групы Сяргей Пантус.

– Сённяшні дзень – гэта Дзень незалежнасці нашай радзімы і, нягледзячы на тое, што мы ўжо сабралі патрэбную колькасць подпісаў за нашага кандыдата, мы выйшлі сёння на святочны пікет, каб наш сцяг палунаў над горадам, паразмаўляць з людзьмі, і такім чынам адзначыць нашае свята.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя