У Дзярждуме Лукашэнку нагадалі пра лёс Кадафі (абноўлена)



Кіраўнік Камітэта па міжнародных справах у Дзярждуме Расейскай Федэрацыі Аляксей Пушкоў нагадаў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, што „сяброўства” з ЗША можа для яго дрэнна скончыцца, паведамляе УНІАН.

Пра гэта Пушкоў напісаў у сваім Twitter.

„З ЗША спрабавалі сябраваць Мілошавіч, Кадафі, Хусэйн. Іх лёс вядомы. Цяпер ЗША прапаноўваюць „новыя адносіны” Лукашэнку. Досвед небяспечны…”, – напісаў Пушкоў.

На думку палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, гэта чарговая дэманстрацыя фобій і страхаў расейскіх элітаў:

– Любыя спробы, нават нейкага размарожвання адносін, ужо выклікаюць такую дзіўную рэакцыю. Са Злучанымі Штатамі асабліва такіх прыкмет няма, хіба што павялічылася колькасць амбасады на аднаго дыпламата амерыканскага, цяпер амерыканцы могуць выдаваць візы беларусам. Казаць пра сяброўства ўвогуле не выпадае, таму мне падаецца, што гэта проста фобіі і страхі  расейскай эліты.

Раней кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заявіў, што Менск гатовы прадастаўляць Кіеву пасільную дапамогу ў вырашэнні існуючых пытанняў.

Таксама, Лукашэнка падкрэсліў, што нягледзячы на складаную ўнутрыпалітычную сітуацыю ва Украіне, таваразварот паміж дзвюма краінамі расце.

Беларускае Радыё Рацыя