У Дзярждуме заклікаюць увесці войскі ва Украіну



У Расейскай Дзяржаўнай Думе заклікаюць увесці войскі на тэрыторыю Украіну. Першы намеснік старшыні „Справядлівай Расеі” Міхаіл Емяльянаў заявіў, што ў выпадку паставак зброі ЗША сілам АТО, Пуціну трэба дазволіць інтэрвенцыю ва Украіне. Раней кангрэс ЗША пераважнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, якая заклікае прэзідэнта Барака Абаму неадкладна даць Украіне зброю.

Нагадаем, менавіта Міхаіл Емяльянаў у лютым заклікаў размясціць на Данбасе „ўрад Украіны ў выгнанні”, практычна паўтарыўшы „пажаданне” былога ўкраінскага прэм’ер-міністра Мікалая Азарава.

1 сакавіка 2014 расейскі Савет Федэрацыі разгледзеў зварот Уладзіміра Пуціна аб выкарыстанні войскаў РФ на тэрыторыі Украіны і аднагалосна рэкамендаваў сенатарам падтрымаць яго. 25 чэрвеня гэта пастанова была адменена.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота inpress.ua