У эміграцыі ствараецца „Нацыянальна-дэмакратычная платформа”



У Варшаве прайшла 2-я сесія ўстаноўчага сходу па стварэнні аб’яднання палітычных партый і грамадскіх арганізацый пад назвай „Нацыянальна-дэмакратычная платформа”. Удзел у працы сходу прынялі прадстаўнікі 4 партый і болей 20 грамадскіх аб’яднанняў. Прысутнічала 34 чалавекі, сярод якіх была прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык. Дэбаты прайшлі дастаткова бурна.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie photo_2023-10-23_09-02-41-1024x768.jpg

Кажа адзін з сузаснавальнікаў, сябра ПБНФ Віталь Макаранка, які прыехаў на сход са Львова:

– Нас некалькі тысяч чалавек, якія маюць цвёрдыя нацыянальна-дэмакратычныя перакананні, якія знаходзяцца ў эміграцыі і маюць магчымасці для вольнай працы. Зразумела, што беларусы такіх магчымасцяў не маюць на жаль. Асноўнае пытанне вельмі простае, мы павінны вярнуць сабе сваю краіну.

Прадстаўнік левых сіл Алег Казановіч выказаўся супраць такога аб’яднання:

– Сённяшняе мерапрыемства яно ні ў якія рамкі не ідзе. У нас быў час праявіць сябе ў замежжы ці ў Беларусі. Я не бачу такіх моцных асоб, якія маглі б сказаць, што мы возьмем і аб’яднаемся.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

На сходзе была прынята заява пра стварэнне „Нацыянальна-дэмакратычнай платформы”. Шляхам адкрытага галасавання арганізавана працоўная група.

Беларускае Радыё Рацыя