У Ерэване аднавіліся акцыі пратэсту



У Ерэване аднавіліся акцыі пратэсту. Пасля двухдзённай паўзы лідар апазіцыйнага руху Нікол Пашынян зноў заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсьці на вуліцы.

Выбары прэм’ер-міністра Арменіі пройдуць на пазачарговым пасяджэнні парламента 1 траўня. Кіруючая ў Арменіі Рэспубліканская партыя не стане вылучаць кандыдатуру на пасаду кіраўніка новага ўрада. Пра гэта заявіў прэс-сакратар партыі Эдуард Шармазанаў.

Калі парламент першага траўня не выбера на пасаду прэм’ера Пашыняна, крызіс у Арменіі будзе працягвацца. Такое меркаванне ў эксклюзіўным інтэрв’ю «Эху Москвы» выказаў армянскі палітолаг Мікаэл Заля.

Калі Пашынян не стане кіраўніком урада, у краіне не будзе наогул ніякай улады, а дзяржаўныя інстытуты будуць паступова разбурацца, дадаў Мікаэл Заля.

echo.msk.ru

Фота: Gleb Garanich / Reuters