У Ерэване працягваюцца пратэсты



Пасля заключэння лідарамі Арменіі, Азербайджана і Расеі мірнага пагаднення па Нагорным Карабаху, армянскую сталіцу ахапілі масавыя пратэсты.

У Ерэване каля будынка ўрада Арменіі зноў збіраюцца нязгодныя з рашэннем прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна адносна Нагорнага Карабаху.

Як паведамляюць армянскія СМІ, людзі патрабуюць ануляваць дакумент, які тычыцца, у тым ліку, перадачы шэрагу раёнаў Карабаха Азербайджану. Пратэстоўцы захапілі будынак урада Арменіі. Некалькі дзясяткаў чалавек разграмілі кабінет прэм’ера і разрабавалі яго рэзідэнцыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: news.24tv.ua