У Эстоніі абралі новага прэзідэнта



У Эстоніі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Новым прэзідэнтам краіны абраны Алар Карыс.

30 жніўня ў парламенце Эстоніі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Адзіным кандыдатам быў дырэктар эстонскага Нацыянальнага музея Алар Карыс, піша REFORM.by. Для абрання прэзідэнтам у першым туры яму неабходна было набраць не менш двух трацін галасоў, то-бок 68. За Карыса тады прагаласавалі 63 дэпутаты.

Другі тур выбараў адбыўся 31 жніўня. За Карыса аддалі галасы 72 дэпутаты. Прамая трансляцыя выбараў вялася на сайце парламента.

Прэзідэнт Эстоніі абіраецца парламентам на пяцігадовы тэрмін. Цяпер дзеючым прэзідэнтам з’яўляецца Керсці Кальюлайд.

Беларускае Радыё Рацыя