У Еўракамісіі дзеянні Беларусі назвалі „гібрыднай атакай”



„Гібрыдных атакай для дэстабілізацыі Еўропы” назвала прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляйен нелегальную міграцыю з тэрыторыі Беларусі.

 

Тэма была закранутая ў штогадовым дакладзе аб становішчы ў ЕЗ, з якім фон дэр Ляйен выступіла ў Еўрапарламенце, перадае БелаПАН.

„Людзі не з’яўляюцца разменнай манетай. Паглядзіце, што адбылося на нашых межах з Беларуссю. Рэжым у Менску выкарыстаў людзей. Яны пасадзілі людзей у самалёты і літаральна штурхнулі іх да межаў Еўропы. Гэтага нельга трываць. І хуткая еўрапейская рэакцыя паказвае гэта”, – заявіла кіраўнік Еўракамісіі.

„Будзьце ўпэўненыя: мы працягнем быць разам з Літвой, Латвіяй і Польшчай”, – падкрэсліла фон дэр Ляйен.