У Еўразвязе пракаментавалі падпісанне Беларуссю і Расеяй дакументаў аб ядзернай зброі



Еўразвяз будзе ўважліва сачыць за размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Аб гэтым на прэсавай канферэнцыі заявіў прадстаўнік Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стана, адказваючы на пытанне аб рэакцыі Еўразвязу на падпісаныя 25 траўня дакументы.

Паводле яго, Еўразвяз ужо рэагаваў, калі толькі было аб’яўлена аб намерах размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.