У Еўразвязе праходзіць трэці дзень галасавання ў Еўрапарламент
Сёння, 25 траўня, свой голас на еўрапейскіх выбарах аддаюць грамадзяне Літвы, Мальты і Славакіі, а таксама Чэхіі, дзе выбарчыя ўчасткі адкрыліся яшчэ ў пятніцу, 24 траўня.
У першы дзень выбараў, 23 траўня, дэпутатаў Еўрапарламенту абіралі грамадзяне Вялікай Брытаніі і Нідэрландаў. У большасці краін, у тым ліку ў Польшчы, выбары адбудуцца ў нядзелю, 26 траўня. За чатыры дні грамадзяне 28 краін Еўразвязу павінны выбраць 751 дэпутата Еўрапейскага парламенту. Афіцыйныя вынікі галасавання ва ўсіх дзяржавах апублікуюць толькі пасля завяршэння апошняга дня галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя