У ЕЗ абмяркоўваюць новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі
ЕЗ абмяркоўвае новыя санкцыі супраць Расеі, калі тая не пойдзе на дыялог. Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Гжэгаж Схетина.
„Дасягненне кансэнсусу ў Еўропе аб неабходнасці такога рашэння не было лёгкім. Перакананне, што гэтыя санкцыі павінны працягвацца, у Еўропе ёсць – з рознымі адценнямі, вядома …”, – адзначыў Схетына.
Па яго словах, трэба чакаць наступных крокаў расійскага боку.
„Калі Расея не атрымае гэты сігнал, на наступным пасяджэнні міністраў замежных спраў ЕЗ 17 лістапада ў Брусэлі размова будзе значна больш канкрэтнай”, – адзначыў ён.
Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус раней заявіў, што Еўрапейскі звяз павінен узмацніць санкцыі супраць Расеі. „АБСЕ пацвярджае, што ва Украіне на Данбасе ваююць расійскія танкі. Вось вам давер і імкненне Расіі да дыялогу. ЕС павінен узмацніць санкцыі”, – напісаў дыпламат у сваім Twitter.
Беларускае Радыё Рацыя