У ЕЗ адрэагавалі на чарговы смяротны прысуд у Беларусі
19-га кастрычніка за забойства трохгадовага сына 48-гадовы Аляксандр Таратута асуджаны на смяротнае пакаранне, а 37-гадовай маці хлопчыка Анастасіі Таратуце прызначылі 25 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Афіцыйны прадстаўнік ЕЗ па замежнапалітычных пытаннях Петэр Стана паведаміў, што ЕЗ „выказвае сваё шчырае спачуванне блізкім ахвяры і ўсім тым, хто пацярпеў у выніку гэтага сумнага і жорсткага злачынства”. Пры гэтым чарговы раз заклікаў улады Беларусі „увесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены ў адпаведнасці з агульнасусветнымі тэндэнцыямі”. Як вядома, Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне.
Беларускае Радыё Рацыя