У ЕЗ Лукашэнку назвалі „кіраўніком сеткі перавозчыкаў нелегальных мігрантаў”
Аляксандра Лукашэнку назвалі „кіраўніком дзяржаўнай сеткі перавозчыкаў нелегальных мігрантаў”. Такую заяву 18 кастрычніка зрабіў кіраўнік МЗС Нямеччыны Хайка Маас.

Ён не выключыў магчымасць увядзення санкцый супраць авіякампаній, якія перавозяць мігрантаў у Беларусь, і якія пасля спрабуюць нелегальна трапіць у краіны ЕЗ. Па словах міністра, Лукашэнка „выкарыстоўвае ўцекачоў як сродак аказання ціску на еўрапейскія дзяржавы”, паведамляе ТАСС.
Маас абвінаваціў улады Беларусі ў „падаўленні апазіцыі і парушэннях правоў чалавека” і назваў „драматычнай” палітычную сітуацыю ў нашай краіне.
