У Францыі арыштавалі расейскую маёмасць на мільярд еўра
Расейскія актывы на 1 мільярд еўра арыштавалі па рашэнні трацейскага суда ў Гаазе па справе былых акцыянераў «ЮКАСа».
Такую ацэнку прывялі былыя мажарытарныя акцыянеры кампаніі, перадае РБК.
Сярод іншага, арышт наклалі на грошы МІА «Россия Сегодня» і ФГУП «Госзагрансобственность», на запазычанасць кампаніі Eutelsat перад ФГУП «Космическая связь», а таксама на акцыі Eutelsat, якія кантралюе «Космическая связь».
Акрамя таго, вядома пра арышт плацяжоў кампаній Arianespace і Air France расейскім контрагентам.
У чэрвені 2014 Арбітражны суд у Гаазе запатрабаваў ад Расеі выплаціць кампенсацыю акцыянерам «ЮКАСа». Суд вызначыў памер кампенсацыі ў 50 мільярдаў даляраў. Расея адмовілася выплачваць гэтыя грошы.
