Макрон выйграе першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі (абноўлена)



Дзеючы прэзідэнт у першым туры атрымлівае 28,6 працэнта, апярэдзіўшы ультраправую кандыдатку Марын Ле Пэн.

Як паведамляе „Еўрапейская праўда” са спасылкай на Figaro, пра гэта сведчыць экзіт-пол, праведзены Ifop-Fiducial.

Згодна з ім, Эмануэль Макрон атрымаў 28,6% галасоў у першым туры, а Ле Пэн – 23,9%. Яны абодва сустрэнуцца ў другім туры, які пройдзе 24 красавіка.

Амаль ушчыльную да Ле Пэн наблізіўся ультралевы кандыдат ад „Бунтыўнай Францыі” Жан-Люк Меланшон – экзіт-пол дае яму 20,2%.

Затое вынік дружалюбнага да Пуціна ультраправага кандыдата Эрыка Земура аказаўся скандальна нізкім – палітык, які доўгі час прэтэндаваў на выхад у другі тур, набраў толькі 6,8%.

Яшчэ менш атрымала кандыдатка ад „Рэспубліканцаў” Валеры Пекрэс – 4,6%.

Па ацэнках Ifop-Fiducial, яўка ў першым туры склала 65%. Гэта ніжэй, чым у 2017 (78, 69%) і ў 2012 (79, 48%) гадах.

Фота: lefigaro.fr

* * *

Фаварытамі прэзідэнцкай гонкі з’яўляюцца дзейны прэзідэнт Эманюэль Макрон і прыхільніца правых поглядаў Марын Ле Пен.

Канкурэнцыю ім складаюць, сярод іншых, экс-публіцыст праварадыкальнага кшталту, кіраўнік руху „Рэканкіста” Эрык Земур, кандыдат ад правацэнтрысцкай партыі „Рэспубліканцы” Валеры Пекрэс, лідар левай партыі „Непадпарадкаваная Францыя” Жан-Люк Меланшон, прадстаўнік партыі „Еўропа – Экалогія – „Зялёныя” Янік Жадо, а таксама мэр Парыжа Ан Ідальга ад Французскай сацыялістычнай партыі.