У Францыі прыхільнік ІД захапіў закладнікаў
У горадзе Трэб на поўдні Францыі невядомы захапіў закладнікаў. Ён заявіў аб прыхільнасці тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».
Месца здарэння ачэплена, там адбываецца паліцэйская аперацыя. Колькі чалавек знаходзяцца ў закладніках, не паведамляецца.
Па дадзеных паліцыі, адзін ці два чалавекі параненыя. Газета Depeche du Midi паведамляе аб адным загінулым.
Улады расцэньваюць інцыдэнт як тэракт.
Фота DDM, Rafik Benbagdad
