У Гародні адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета (абноўлена)



У Гароді адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.

abmezhawany_ruch

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза істотна церпяць у сувязі са знешнепалітычнай сітуацыяй, якая склалася ў свеце – такую выснову падчас правядзення паседжання Еўразійскага міжурадавага саюза, што адбылося ў Гародні, зрабіў прэм’ер-міністар Расеі Дзмітрый Мядзведзеў.

Кіраўнік расейскага ўрада на дадзены момант не бачыць перспектываў развіцця адзінай эканамічнай прасторы без вяртання заходніх інвестараў і нармалізацыі дзелавой актыўнасці ў Расеі. А пакуль не адбудзецца стабілізацыя ў Расейскай Федэрацыі, перспектывы росквіту ЕАЭС выглядаюць цьмяна, – падсумаваў Дзмітрый Мядзведзеў:

– На эканоміцы Расейскай Федэрацыі адбіваецца санкцыйны ціск, у крайней фазе невызначанасці знаходзіцца рынак углевадародаў. Такім чынам валацільнасць на фінансавых і таварных пляцоўках з’яўляецца ключавым фактарам новага эканамічнага жыцця. Мы павінны гэта ўлічваць пры вызначэнні нашай уласнай палітыкі.

На сустрэчы ў Гародні прэм’ер-міністар Расеі зазначыў, што паміж краінамі-удзельніцамі Еўразійскага эканамічнага саюза істотна не дапусціць канкурэнтнай дэвальвацыі і як след – за конт аслаблення нацыянальнай валюты спрабаваць стварыць перавагі ў знешнім гандлі.

3G

З Гародні  паведамляе наш карэспандэнт:

– Праграма правядзення паседжання Еўразійскага міжурадавага савета прадугледжвае разгляд пытанняў каардынацыі прамысловай палітыкі, забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фармавання адзінага рынка паслугаў, а таксама развіццё адносінаў з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Чакаецца, што расейскі прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў правядзе шэраг двухбаковых сустрэчаў, у тым ліку і з праэмер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым. Не выключана, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца ўтварэнне расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі. Падчас правядзення савета прадугледжана падпісанне Дамовы аб каардынацыі дзеянняў па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай маёмасці і пагадненне аб рэалізацыі цягам 2 бліжэйшых гадоў пілотнага праекта па маркіроўцы тавараў кантрольнымі знакамі.

У сувязі з правядзеннем паседжання ЕАЭС, у Гародні прынятыя падвышаныя меры бяспекі. Міліцыянты і супрацоўнікі спецслужбаў дзяжураць у цэнтры горада, дзе перакрыты рух аўтатранспарта, абмежаваны праход каля аблвыканкама, дзе адбываецца мерапрыемства.

У дамы, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад аблвыканкама, забаронены ўваход людзям, якія там не пражываюць. Міліцыянты перашкаджаюць мінакам фатаграфаваць картэжы высокапастаўленых гасцей.

1G

4G

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня