У Гародні адкрылася Генеральнае консульства Расейскай федэрацыі
У Гародні 28 снежня адкрылася Генеральнае консульства Расейскай федэрацыі. Яно размясцілася ў будынку былога дзіцячага садка. на вуліцы Цаглянай 2/2 непадалёк Каложскага парку і Палацу творчасці дзяцей і моладзі.
У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў, прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і кіраўніцтва Гародні і Гарадзенскай вобласці.
Як паведамляе тэлеграм канал “Пул 4 регион”, сёння ў абласным цэнтры таксама прайшла сустрэча дыпламатаў Беларусі і Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя