У Гародні адкрылі консульства Расеі

У Гародні 28 снежня адкрылася Генеральнае консульства Расейскай федэрацыі. Яно размясцілася ў будынку былога дзіцячага садку на вуліцы Цаглянай 2/2 непадалёк Каложскага парку і Палацу творчасці дзяцей і моладзі. У цырымоніі адкрыцця ўзяў удзел пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў, прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і кіраўніцтва Гародні і Гарадзенскай вобласці.


