У Гародні адкрыюць Генеральнае консульства Расеі
У Гародні адкрыюць Генеральнае консульства Расейскай Федэрацыі. Пра гэта журналістам расказаў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, паведамляе Telegram-канал Гарадзенскага аблвыканкама.
Грызлоў адзначыў, што рашэнне аб адкрыцці ў Гародні Генеральнага консульства РФ ужо прынятае.
Сёння ў Гародні прайшла сустрэча кіраўніцтва вобласці з паслом Расеі ў Беларусі Барысам Грызловым.
Фота: t.me/pul_4region