У Гародні адзначаць дзень абвяшчэння БНР
Адзначыць чарговыя ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі плануюць гарадзенскія сябры Партыі БНФ.
Лідар гарадской арганізацыі Вадзім Саранчукоў падаў адпаведную заяўку ў гарадскі выканаўчы камітэт.
На Дзень Волі, які традыцыйна святкуецца 25 сакавіка, актывісты запланавалі пікет у парку імя Жылібера. Яшчэ адну заяўку на правядзенне пікету, але ў Каложскім парку, падалі на 22-га сакавіка.
Лідар гарадской суполкі партыі лічыць, што правядзенне масавых акцый, прымеркаваных да Дня Волі – патрыятычны абавязак кожнага грамадзяніна краіны:
– Тэма Незалежнасці Беларусі гучыць усё мацней і мацней, як вельмі вялікая каштоўнасць, бо перспектывы паўтарэння ўкраінскага сцэнару на нашай зямлі ўсё больш відавочны. Мы лічым неабходным яшчэ раз падкрэсліць, што Беларусь незалежная краіна і Незалежнасць для нас вельмі вялікая каштоўнасць.
Больш за пяць гадоў сябры Гарадзенскай гарадской суполкі партыі БНФ не могуць атрымаць дазвол на правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Волі. Мясцовыя ўлады па надуманых, паводле актывістаў, прычынах, адмаўляюць апазыцыйнай партыі ў такой магчымасці, парушаючы такім
Беларускае Радыё Рацыя