У Гародні не задаволілі скаргу сябра БНК



Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу сябра БНК, былога кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Арцымана.

20 снежня 2019 года суддзя Ленінскага раённага суда Руслан Гурын аштрафаваў на 10 базавых велічынь за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.  А ў абласным судзе суддзя Васіль Скок разглядаў скаргу на гэтае судовае рашэнне.

Кажа Уладзімір Арцыман:

– Суд прайшоў прадказальна. Прысуд пакінуты без змены. Суддзя, які павінен выконваць Канстытуцыю, парушае канстытуцыйныя нормы і выносіць неправасуднае рашэнне.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

На думку праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча абласны суд не выконвае сваіх функцыяў:

– Па сутнасці не было прэтэндэнтаў, каб у такіх справах абласны суд узяў бок падавальніка скаргі. Не ўлічваюцца абставіны акалічнасці адміністрацыйнай справы, тыя ўмовы, і што менавіта падштурхнула людзей выйсці з патрыятычнымі заклікамі за незалежнасць краіны. Таму фармальна заканадаўства аб масавым мерапрыемстве ставіцца вышэй Канстытуцыі, ставіцца вышэй пагроз бяспецы краіны. Таму нічога дзіўнага не адбылося.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Уладзімір Арцыман будзе раіцца з праваабаронцамі ці абскарджваць далей рашэнне Ленінскага раённага суду, а 21 студзеня 2020 году ў абласным судзе будзе разглядацца скарга кіраўніка БНК па Гарадзеншчыне Міколы Саляніка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча