У Гародні новы кіраўнік АГП



У гарадзенскай гарадской структуры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі новы  кіраўнік. Ім стаў Андрэй Ярмоленка, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Маладых дэмакратаў.

gr05

gr04

У Раду апроч Андрэя ўвайшоў былы кіраўнік структуры Ежы Грыгенча і Уладзімір Пруднікаў

Пра сваю дзейнасць на новай пасадзе кажа Андрэй Ярмоленка:

 — Хацелася б змяніць тую сітуацыю, што склалася ў арганізацыі і паспрабаваць прыцягнуць новых людзей, але надыходзяць выбары і нас чакае вялікая праца, на якую мы зробім вялікі націск.  

Гарадзенская арганізацыя Аб’яднанай Грамадзянкай партыі з’яўляецца адной з найбуйнейшых апазіцыйных арганізацый ў горадзе. У яе уваходзяць каля 150 сябраў і партыя збіраецца вылучыць на выбары ў Палату прадстаўнікоў новыя твары, якія да гэтага не ўдзельнічалі ў выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя