У Гародні прайшла сустрэча рэгіянальных актывістаў БХД



Сустрэча рэгіянальных актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі прайшла ў Гародні. Галоўная задача сустрэчы: скаардынаваць свой удзел ў сёлетніх парламенцкіх выбарах. Некалькі дзясяткаў актывістаў хочуць скарыстацца выбарчым заканадаўствам дзеля адкрытай агітацыі за свае каштоўнасці. Таксама яны плануюць вылучыць у якасці кандыдата свайго рэгіянальнага лідара Міколу Баўсюка, на думку якога, вылучэнне магчымае праз збор подпісаў:

— Сэнс гэтых выбараў я бачу ў тым, што мы можам дайсці да людзей і распавесці ім. Мы нават не ўяўляем сабе, што можна пры гэтай выбарчай сістэме быць абранымі, бо калі людзі не ўваходзяць ані ў камісію, ані не могуць нармальна наглядаць — у такіх выбарах перамагчы проста немагчыма. Але мы будзем удзельнічаць, каб паказаць людзям гэта ўсё і людзі маглі пагаварыць пра сітуацыю ў краіне. Мне прапанавалі па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе куды ўваходзіць яшчэ Бераставіцкі і Свіслацкі раён.

На сустрэчу ў Гародню прыехалі менскія прадстаўнікі Партыі БХД Марына Хоміч і Вольга Кавалькова, якія выказалі свае рэкамендацыі мясцовым актывістам.

IMG_5129

IMG_5128

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня