У Гародні працуюць доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ



У Гародні доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ сустракаюцца з прадстаўнікамі СМІ, палітычных партый і грамадскіх арганізацый, каб скласці вобраз пра спектар грамадскага жыцця рэгіёну. Пакуль у горадзе знаходзіцца група з двух чалавек, яшчэ два назіральнікі знаходзяцца ў Лідзе. Гэта доўгатэрміновыя назіральнікі, што прыехалі ў Беларусь на сем тыдняў.

Пра свой візіт Харальд Отта ды Адэлін Маркіс, што знаходзяцца ў Гародні, распавялі журналісту нашага радыё праз перакладчыка:

– Мы назіраем увесь працэс, пачынаючы з перадвыбарчай кампаніі, да падліку галасоў. Мы тут 7 тыдняў. Мы прадстаўляем АБСЕ, якая ўключае як заходнія краіны, так і краіны былога Савецкага Саюза і ЗША.

РР: Якое было вашае спадзяванне, калі вы ехалі назіральнікам на выбары?

– Я жадаю прасачыць увесь выбарчы працэс, пачынаючы ад фармавання камісій, заканчваючы падлікам галасоў, таму маё галоўнае чаканне – каб я змагла прасачыць непасрэдна ўсе стадыі выбарчага працэса.

У краіне працуе агулам 18 каманд доўгатэрміновых назіральнікаў, і яны падвядуць свае першыя вынікі назірання на прэс-канферэнцыі ў Менсу 14 верасня.Чакаецца, што бліжэй да 11 кастрычніка толькі ў Гародню завітае яшчэ каля 10 груп кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ.

Беларускае Радыё Рацыя