У Гародні пройдзе сустрэча з лідарам АГП Мікалаем Казловым
22 лютага а 12-й гадзіне ў гарадзенскі Цэнтр гарадскога жыцця завітае Мікалай Казлоў, в.а. старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Пра мэты сустрэчы з гарадзенцамі распавядае кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізайцыі АГП Уладзімір Пруднікаў:
– АГП прапануе шэраг пазітыўных ініцыятыў для Беларусі – гэта антыкрызісная праграма “Мільён працоўных месцаў”, таксама ёсць і антыкарупцыйная платформа і гендэрная платформа. Пра ўсё гэта можна будзе паразмаўляць, задаць пытанні, пачуць падрабязнасці праграмаў на сустрэчы з лідарам АГП Міколам Казловым.
Мікалай Казлоў – адзін з кандыдатаў, што вылучаны партыяй на праймерыз незалежных кандыдатаў, і ён адзін з першых, хто ў межах сваёй кампаніі распачаў паездкі па рэгіёнах.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота БелаПАН